Ужо сёньня: беларускаму рублю — 33 гады

Беларускія грошы, уведзеныя ў траўні 1992 году

Падзеі 25 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Таксама ў гэты дзень

1863 — параза паўстанцаў на чале з Рамуальдам Траўгутам пад Горкамі (Кобрынскі павет).

1907 — у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім стварылі Беларускі настаўніцкі саюз.

1938 — НКВД БССР асудзіў на расстрэл Палуту Бадунову, палітыка, чальца ўраду БНР.

1938 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету. Здымак з дрона

1944 — у Менску ствараецца музэй Янкі Купалы.

1991 — У Менску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў. Адбылася прэзэнтацыя першага нумару адноўленай «Нашай Нівы».

1992 — у Беларусі ўвялі ў грашовы абарот разьліковыя квіткі Нацыянальнага банку РБ («зайчыкі»), якія атрымалі назву «беларускі рубель». Падчас распаду агульнасавецкай грашовай сыстэмы спачатку ў краіне ўвялі купонную сыстэму, а потым — разьліковыя квіткі Нацбанку. Беларускія грошы перажылі шэраг дэнамінацый. Сучасныя беларускія рублі ўвялі ў 2016 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 даляраў ЗША за адзін беларускі «зайчык». Беларускаму рублю спаўняецца 30 гадоў

1996 — міліцыя разагнала людзей каля помніка Максіму Багдановічу ў дзень яго памяці. Усяго сабралася каля паўтысячы чалавек, пяцёра былі арыштаваныя.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 — Вацлаў Іваноўскі, палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук.

1905Сяргей Хмара, беларускі пісьменьнік, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1911 Фёдар Сурганаў, старшыня прэзыдыюму ВС БССР.

1930 Мікалай Дземянцей, старшыня ВС БССР. Пад ягоным старшынствам ВС прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.

1937Мікола Купрэеў, беларускі паэт.

1938 Уладзімер Карызна, паэт, аўтар рэдакцыі гімну.

1949Леанід Барткевіч, беларускі сьпявак і музыка, саліст ансамблю «Песьняры».

Леанід Барткевіч

1978 Павал Мажэйка, журналіст, культурны мэнэджар, палітвязень.

Павал Мажэйка

У памяці

1917 Максім Багдановіч, беларускі паэт. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.

Максім Багдановіч

У краіне сьветлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.

Максім Багдановіч, Ялта, 1917

1926Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў.

Сымон Пятлюра

1937 Станіслаў Гайдукевіч, архітэктар, ахвяра сталінізму, скончыў жыцьцё самагубствам у турме НКВД.

1942 Іван Замоцін, літаратуразнавец, памёр у турэмным шпіталі ў Горкім (Ніжні Ноўгарад).

1964Васіль Залатароў, кампазытар, народны артыст Беларусі.

1968 Францішак Кушаль, вайсковы і палітычны дзяяч.

1970 Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР (1947–1970).

Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева

1987Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч, літаратуразнавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Яўген Калубовіч

2007Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.