Гэты абмен стане найбуйнейшым ад пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.
Суд у Санкт-Пецярбургу аштрафаваў 84-гадовую жыхарку Людмілу Васільеву за антываенны пікет па артыкуле аб дыскрэдытацыі расейскага войска.
Працягваюцца паветраныя напады Расеі на ўкраінскую цывільную інфраструктуру, Украіна атакуе аб'екты расейскага ВПК.
Міністры фінансаў краін «Вялікай сямёркі» віталі намаганьні па дасягненьні спыненьня агню ва Ўкраіне і дамовіліся аб павелічэньні ціску на Расею, у тым ліку шляхам далейшых санкцый, калі спыненьне агню ва Украіне не будзе дасягнута.
Спэцслужбы Вялікабрытаніі і яе саюзьнікаў абвінавацілі расейскую разьведку ў спробе атрымаць доступ да камэр назіраньня для маніторынгу заходняй дапамогі, якая паступае ва Ўкраіну, каб сарваць пастаўкі.
Сотні людзей у Васількове пад Кіевам прыйшлі на пахаваньне 27-гадовай Ганны Яфіменка. 18 траўня ў яе хату трапіў расейскі дрон.
Ваенныя дзеньні пасьля спыненьня перамоваў паміж уладамі Ўкраіны і Расеі інтэнсыфікаваліся.
Эўрапейскія лідэры пагражалі «маштабнымі» санкцыямі супраць Расеі, калі яна не пагодзіцца на 30-дзённае спыненьне агню, прапанаванае прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Расея не пагадзілася, і эўрапейскія краіны заяўляюць, што зараз працуюць над пакетам санкцыяў. Але аналітыкі настроеныя скептычна.
«Мы ня будзем адпраўляць польскія войскі ва Украіну» — заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск у этэры TVP Info. Як ён падкрэсьліў, задача польскіх салдатаў — ахоўваць эўрапейскія і польскія межы зь Беларусьсю і Расеяй.
Гэта першы праект рэзалюцыі ў Сэнаце пасьля вяртаньня Дональда Трампа ў Белы дом, падтрыманы рэспубліканцамі. Праект заклікае да дзеяньняў у перамоўным працэсе з Расеяй.
Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) уключаны ў зацьверджаны 20 траўня Радай ЭЗ 17-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з агрэсіяй ва Ўкраіне.
Эўрапейская рада зацьвердзіла 17-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу, накладзеных на Расею за разьвязаную супраць Украіны вайну.
Беларус з пазыўным «Рыжы» загінуў ва Ўкраіне ў сярэдзіне красавіка. Яго цела застаецца ў «шэрай зоне», Аляксея пакуль ня могуць эвакуаваць — пра гэта Свабодзе расказалі бацькі Аляксея. Яны таксама распавялі, якім быў іх сын, чаму паехаў на вайну ва Ўкраіну і як яны ім ганарацца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўзмацненьне санкцыяў ЗША супраць Расеі можа пашкодзіць мірнаму працэсу паміж Украінай і Расеяй.
Ва Ўкраіне гэтымі днямі адзначаюць 81-ю гадавіну сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў.
Служба бясьпекі Украіны сьцьвярджае, што зьнішчыла расейскую радарную станцыю і склады на Чорным моры з дапамогай наземных і паветраных бесьпілётнікаў.
У Херсоне ў выніку расейскіх абстрэлаў пашкоджана чыгуначная інфраструктура, паведаміла ўвечары 18 траўня «Ўкраінская чыгунка».
Расея ўзмацніла сваю сэрыю сьмяротных удараў бесьпілётнікамі па Ўкраіне, апошнія напады адбыліся ў Кіеўскай і Сумскай вобласьцях, нягледзячы на тое, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пагаворыць з расейскім і ўкраінскім лідэрамі ў надзеі на прарыў у спыненьні агню.
Раніцай 17 траўня расейскія вайскоўцы з дапамогай бесьпілётніка атакавалі аўтобус каля Белапольля ў Сумскай вобласьці.
У турэцкім Стамбуле адбылася першая спроба перамоваў аб замірэньні ва Ўкраіне. Пазыцыя афіцыйнага Менску адносна гэтага пытаньня няпэўная. Бо Аляксандар Лукашэнка асьцерагаецца сказаць нешта неўпапад з расейскім падыходам. А пазыцыя Расеі да канца не зразумелая.
Пакуль незразумела, ці гэта правал перамоваў, ці бакі здолеюць знайсьці спосаб іх аднавіць.
Пра гэта францускі прэзыдэнт заявіў на саміце ў Тыране.
Украіна і Расея ў пятніцу 16 траўня ў Стамбуле пачалі свае першыя беспасярэднія мірныя перамовы больш чым за тры гады вайны.
Кіеўскія ўлады паведамляюць пра пажар з-за атакі бесьпілётнікаў, працуюць пажарныя.
Раніцай 16 траўня ўкраінскія вайскоўцы страцілі сувязь з самалётам F-16, паведаміла камандаваньне ВПС Украіны.
МЗС Беларусі выдаў заяву, у якой выказаўся за дыпляматычныя перамовы паміж Украінай і Расеяй як за адзінае вырашэньне канфлікту.
Новым галоўнакамандуючым сухапутнымі войскамі Расеі Пуцін прызначыў генерал-палкоўніка Андрэя Мардвічова.
Зяленскі ў Турэччыне сустракаецца з Эрдаганам у Анкары, але, выглядае, ён не паедзе ў Стамбул на перамовы з Расеяй. Тым часам Трамп ня выключыў, што далучыцца да перамоваў у пятніцу ў выпадку, калі Расея і Ўкраіна дасягнуць прагрэсу.
Швайцарыя з 15 траўня далучаецца да абмежавальных захадаў, прадугледжаных у 16-м пакеце санкцыяў Эўрапейскага Зьвязу супраць Беларусі і Расеі за вайну ва Ўкраіне.
У ноч на 15 траўня расейская армія атакавала Ўкраіну з выкарыстаньнем 110 ударных БПЛА тыпу «Шахед» і бесьпілётнікаў-сымулятараў розных тыпаў.
Чакаецца, што Ўкраіна і Расея правядуць свае першыя прамыя мірныя перамовы пасьля спыненых у 2022 годзе сустрэч, калі пачалося поўнамаштабнае ўварваньне Масквы.
Расейскую дэлегацыю ў Стамбуле на перамовах з Украінай 15 траўня ўзначаліць памочнік Уладзіміра Пуціна Ўладзімір Мядзінскі. Ён ужо ўзначальваў расейскую перамоўную групу ў 2022 годзе.
Народныя дэпутаты падтрымалі зварот да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага аб прысваеньні журналістцы ганаровага званьня.
Пасьля ўхваленьня амбасадараў краін — сяброў ЭЗ 17-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу, накладзеных на Расею за разьвязаную супраць Украіны вайну, мае зацьвердзіць Эўрапейская рада.
Расейска-ўкраінскія перамовы ў Стамбуле заплянаваныя на 15 траўня, ці прыедзе на іх Уладзімір Пуцін, невядома.
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Украінай у Стамбуле, заплянаваных на 15 траўня, і Крамлю пакуль няма чаго дадаць.
Нечаканая прапанова прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ад 12 траўня далучыцца да перамоваў паміж Украінай і Расеяй пазьней на гэтым тыдні ў Стамбуле выклікала тэлефонную размову паміж амэрыканскімі і эўрапейскімі дыпляматамі, якія працягваюць шукаць шлях да спыненьня расейскай вайны ва Ўкраіне.
Расейскія бесьпілётнікі ў ноч на 12 траўня атакавалі Ўкраіну 108 разоў. Пад удары трапілі Адэская, Мікалаеўская, Жытомірская і Данецкая вобласьці, паведамілі Паветраныя сілы Ўкраіны.
Ва Ўкраіне, паводле афіцыйных зьвестак 2024 году, сьмяротнасьць перавысіла нараджальнасьць у тры разы.
Дзяржаўная дума Расеі на гэтым тыдні пачне разглядаць законапраект, які прадугледжвае «ўзмацненьне адміністрацыйнай адказнасьці ў дачыненьні да тых, хто знаходзіцца за мяжой».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвечары 11 траўня заявіў, што гатовы да прамых перамоваў з Расейскай Фэдэрацыяй, а 15 траўня будзе чакаць расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна ў Стамбуле «асабіста».
Такую заяву расейскі прэзыдэнт зрабіў падчас начнога выступу перад журналістамі ў Крамлі. Яго трансьляваў тэлеканал «Россия 24».
Раней падобны заклік прагучаў ад прэзыдэнта ЗША. Пасьля саміту «Кааліцыі ахвочых» яе ўдзельнікі пагутарылі з Дональдам Трампам.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністры Польшчы і Вялікай Брытаніі Дональд Туск і Кір Стармэр, а таксама новы канцлер ФРГ Фрыдрых Мэрц прыбылі ў Кіеў 10 траўня на сустрэчу «Кааліцыі ахвочых».
9 траўня, у Дзень Эўропы, ва ўкраінскім Львове сабраліся дэлегацыі з 35 эўрапейскіх краінаў. Гэта міністры замежных спраў, лідэры Ўкраіны і Рады Эўропы. Яны падпісалі заяву аб стварэньні Спэцыяльнага трыбуналу ў злачынстве расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэйвід Лэмі заклікаў Расею «адмовіцца ад сваіх хітрыкаў» і пагадзіцца на безумоўнае спыненьне агню, як гэта зрабіла Ўкраіна.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту асудзілі «стратэгію генацыду», якую ажыцьцяўляе Расея з дапамогай Беларусі, накіраваную на сьціраньне ўкраінскай ідэнтычнасьці.
28 красавіка Ўладзімір Пуцін абвясьціў трохдзённае спыненьне агню да «80-й гадавіны Перамогі» з 8 траўня.
Загрузіць яшчэ