З пачатку поўнамаштабнай вайны, разьвязанай Расеяй ва Ўкраіне, у Беларусі затрымліваюць людзей з украінскім грамадзянствам. Ёсьць асуджаныя, падазраваныя і арыштаваныя.
Калі Расея пераможа ў вайне, гэта будзе ня толькі трагедыяй для Ўкраіны, але і небясьпекай для краінаў NATO, лічыць генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
Палітолягі і гісторыкі называюць рэжымы, якія ўсталяваліся ў сучасных Расеі і Беларусі, аўтарытарнымі, а таксама знаходзяць у іх рысы таталітарызму, дыктатуры і фашызму.
Расея накіравала на Данбас эшалён з жанчынамі-вязьнямі. Ва ўкраінскім Генштабе заявілі, што расейскае камандаваньне спрабуе такім чынам папоўніць страты на фронце.
Паліцыя выбарачна спыняе прахожых, але без затрыманьняў.
Папярэджаньне: у матэрыяле ёсьць апісаньне сцэн гвалту і псыхалягічных траўмаў.
Макс Калесьнікаў, у мінулым ваенны блогер, маркетоляг, рэстаратар і журналіст, трапіў у расейскі палон у сакавіку 2022 году і прабыў там 11 месяцаў.
У так званай «ДНР» паплечнікі Ігара Стралкова (Гіркіна) абвясьцілі пра ўручэньне футраў удовам загінулых вайскоўцаў. Пасьля запісу відэа ў некаторых жанчын футры забралі.
Палата абшчын парлямэнту Канады прыняла рэзалюцыю з заклікам да ўладаў краіны прыняць дзесяць тысяч уйгурскіх бежанцаў з кітайскага рэгіёну Сіньцзян на працягу двух гадоў, перадае Reuters.
Каманда расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага выпусьціла расьсьледаваньне пра эўрапейскую нерухомасьць і паездкі за мяжу прадстаўнікоў партыі «Единая Россия», у тым ліку дэпутатаў Дзярждумы, якія крытыкуюць NATO і ўсхваляюць прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Басманны раённы суд Масквы завочна вынес вырак журналісту Аляксандру Няўзорава — восем гадоў зьняволеньня ў справе аб распаўсюдзе «фэйкаў» пра расейскую армію, паведамілі «Настоящему времени» ў судзе.
У Вуглядары да поўнамаштабнага расейскага ўварваньня жылі каля 20 тысяч чалавек. Цяпер у горадзе застаюцца сотні мірных жыхароў.
Многія заходнія кампаніі далей вядуць бізнэс у Расеі, нягледзячы на санкцыі і ціск з боку палітыкаў. Менш за 10% фірмаў з Эўразьвязу і краін «Вялікай сямёркі» прадалі свае расейскія актывы пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Юры Луцэнка — украінскі палітык, былы генэральны пракурор Украіны і былы міністар унутраных спраў. Але цяпер ён баец украінскай тэрытарыяльнай абароны, служыць у аэравыведцы ў раёне Бахмуту.
«У Расеі не адразу абвяшчаюць вышук дэзэртыраў, а пра некаторых наагул не абвяшчаюць. Мабыць, праз маштабы дэзэртырства», кажа стваральнік праекту «Ідзіце лесам».
Падразьдзяленьнямі «ПВК Вагнэр» пры штурме гораду Салядару Данецкай вобласьці камандаваў былы афіцэр спэцназу ГРУ Антон Елізараў, асуджаны расейскім судом за махлярства пры прыватызацыі кватэры, даведаліся расьсьледнікі расейскага Цэнтру «Дасье».
Пасьля вызваленьня часткі Херсонскай вобласьці ўкраінскія праваахоўныя органы знайшлі дзесяць аб’ектаў, якія выкарыстоўваліся расейскімі вайскоўцамі ў якасьці катавальняў для мясцовага насельніцтва.
Кнігу мэмуараў пад назвай Spare («Запасны») прынца Гары, герцага Сасэксу, малодшага сына караля Карла III, вызначаюць як «брудную бялізну», «абвяшчэньне вайны брытанскай каралеўскай сям’і» і «напад на манархію».
Беларускія хакеры, якія называюць сябе Аб'яднаным штабам супраціву, цьвердзяць, што ўзламалі сайт мэдычнага цэнтру кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, у якім абслугоўваюцца ён сам і ягонае атачэньне.
Украіна перажыла новы масіраваны ракетны напад з боку Расеі. У Паветраных сілах краіны паведамілі, што Расея выпусьціла па Ўкраіне 69 ракет. Зь іх сілам СПА ўдалося зьбіць 54, гэта значыць 78 працэнтаў.
Загрузіць яшчэ