22 траўня Аляксандар Лукашэнка зрабіў гучныя кадравыя прызначэньні, якія даюць немалую пажыву для ацэнак і меркаваньняў.
Міжнародная выстава — пад санкцыямі, «рэвалюцыйныя» распрацоўкі — з кітайскімі прапэлерамі, паўпустая заля прэс-канфэрэнцыі з арганізатарам — і шмат гучных заяваў пра «супрацу з Расеяй». З 21 па 24 траўня ў Менску праходзіць выстава ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі MILEX-2025.
Свабода расказвае, як беларуская дзяржава абыходзіцца з балотамі. А менавіта: адкуль на балотах пажары і колькі каштуе іх тушыць? Як вяртлявая чаротаўка прыцягнула ў Беларусь мільёны эўра і чаму зараз працэс спыніўся? Каму выгаднае будаўніцтва дарогі на Альманскіх балотах? І навошта ўвогуле балоты?
22 траўня Аляксандр Лукашэнка зрабіў гучныя кадравыя прызначэньні, якія даюць немалую пажыву для ацэнак і меркаваньняў. Такая чахарда, ці «ператрэсваньне кадраў» ня сьведчыць пра стабільнасьць у дзяржаўным апараце, прадуманасьць кадравай палітыкі, а як раз наадварот.
Пра гібель беларускага добраахвотніка стала вядома ў сярэдзіне траўня. Аляксей стаў адным з больш чым 70 беларусаў, якія на гэты момант загінулі ва Украіне, ваюючы на баку Кіева. Пра тое, якім Аляксей быў на фронце, Свабодзе расказаў яго пабрацім.
Беларуская рэжысэрка, сьпявачка, зьбіральніца фальклёру і нацыянальных строяў Вольга Дземка, якая даўно жыве ў ЗША, 20 траўня прэзэнтавала новы музычны альбом «Дзе пачынаецца год».
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук у размове са Свабодай аналізуе, чаму сілавікі прыйшлі ў «Эўраопт» ды іншыя кампаніі, вызначае стаўленьне ўлады да бізнэса і разважае, у чым прычына дэфіцыту бульбы і цыбулі.
За апошнія пяць гадоў пытаньне палітзьняволеных ператварылася ў важны грамадзка-палітычны фактар Беларусі, стала чыньнікам, які моцна ўплывае на працэсы жыцьцядзейнасьці краіны ва ўсіх сфэрах і ў прыватнасьці на замежную палітыку.
Свабода расказвае, што вядома аб прыбыцьці ў Беларусь 200-й мотастралковай брыгады зь Печангі і чаму гэта выклікае пытаньні. Дадаткова пра ролю і цяперашні стан гэтай брыгады Свабодзе расказаў рэдактар нарвэскага вайскова-аналітычнага выданьня The Barents Observer Томас Нільсэн
Эўрапейскія лідэры пагражалі «маштабнымі» санкцыямі супраць Расеі, калі яна не пагодзіцца на 30-дзённае спыненьне агню, прапанаванае прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Расея не пагадзілася, і эўрапейскія краіны заяўляюць, што зараз працуюць над пакетам санкцыяў. Але аналітыкі настроеныя скептычна.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Афіцыйны Менск разьлічвае, што Ватыкан стане ня проста пасярэднікам ва ўзаемадачыненьнях Беларусі з Захадам, але і адвакатам рэжыму ў перамовах з заходнімі палітыкамі.
«Нараджэньне „Камунікату“ супала з нараджэньнем сына», — расказаў Свабодзе заснавальнік праекту беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
Беларус з пазыўным «Рыжы» загінуў ва Ўкраіне ў сярэдзіне красавіка. Яго цела застаецца ў «шэрай зоне», Аляксея пакуль ня могуць эвакуаваць — пра гэта Свабодзе расказалі бацькі Аляксея. Яны таксама распавялі, якім быў іх сын, чаму паехаў на вайну ва Ўкраіну і як яны ім ганарацца.
«Гарантыі для будучага экс-прэзыдэнта і ніякага патураньня экстрэмістам і экстрэмісткам»: Human Constanta апублікавала чарговы агляд барацьбы з «экстрэмізмам» за студзень–сакавік 2025 году. Расказваем, што ў ім.
20 траўня палітвязьню, блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку спаўняецца 33 гады. Гэта ўжо пятыя народзіны, якія наш калега сустракае за кратамі.
У інтэрвію Радыё Свабода міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс расказаў пра прычыны пазову супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН, ацаніў эфэктыўнасьць заходніх санкцыяў супраць афіцыйнага Менску і назваў умовы для аднаўленьня двухбаковых стасункаў паміж краінамі.
Ва Ўкраіне гэтымі днямі адзначаюць 81-ю гадавіну сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў.
Размовы пра скасаваньне роўмінгу паміж апэратарамі абедзьвюх краін пачаліся ў 2017 годзе. Але адбылося гэта ў вельмі абмежаваным выглядзе і толькі ў сакавіку 2025 году. Паразмаўлялі з экспэртам аб прычынах.
Пасьля некалькіх месяцаў палітычнай мітусьні, выкліканай ануляваньнем выбараў і забаронай кандыдаваць фаварыту-нацыяналісту, румыны нарэшце абралі новага прэзыдэнта.
Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.
У Вільні прайшлі акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
18 траўня палякі выбіраюць прэзыдэнта. Разам з прэм’ер-міністрам гэта найважнейшая пасада ў дзяржаве. Свабода паглядзела, хто асноўныя кандыдаты на прэзыдэнта Польшчы і што паказваюць апошнія апытаньні.
Штогод 18 траўня ўва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень музэяў — сьвята тых, хто захоўвае і перадае памяць. Ініцыяваны Міжнароднай радай музэяў (ICOM) у 1977 годзе, гэты дзень дае нагоду паразважаць, што такое музэй у XXI стагодзьдзі.
Мэдыяпраект фонду ByMedSol «Белыя Халаты» апублікаваў падрабязны дапаможнік «Як пацьвердзіць беларускі мэдычны дыплём у Польшчы». Пагаварылі зь яго стваральнікамі.
Увечары 17 траўня мільёны гледачоў ува ўсім сьвеце ўключаць трансьляцыю з швайцарскага Базэлю, дзе пройдзе фінал 69-га конкурсу песьні «Эўравізія». Сёлета пад споклічам «Сардэчна запрашаем дадому» сьпевакі з 37 краін змагаліся за ўвагу журы і глядацкую любоў.
Галоўныя падзеі тыдня ў відэа ад палітычнага аглядальніка Свабоды.
У турэцкім Стамбуле адбылася першая спроба перамоваў аб замірэньні ва Ўкраіне. Пазыцыя афіцыйнага Менску адносна гэтага пытаньня няпэўная. Бо Аляксандар Лукашэнка асьцерагаецца сказаць нешта неўпапад з расейскім падыходам. А пазыцыя Расеі да канца не зразумелая.
У Швайцарыі праходзіць 69-я «Эўравізія». У фінале ў суботу, 17 траўня, выступяць прадстаўнікі 26 краін. Расказваем пра асаблівасьці фэстывалю ў гэтым годзе.
Пакуль незразумела, ці гэта правал перамоваў, ці бакі здолеюць знайсьці спосаб іх аднавіць.
У Францускім інстытуце ў Празе 15 траўня адбылася 3-гадзінная імпрэза «Яе гісторыя, наша будучыня: беларускія жанчыны, якія мяняюць сьвет», на якой вядомыя беларускі расказвалі, як жанчыны паўплывалі на пратэсты супраць дыктатуры ў 2020 годзе і як яны працягваюць змагацца за свабоду зараз.
У размове з Свабодай Арцём Брухан расказаў пра сваё стаўленьне да Анжалікі Мельнікавай і яе зьнікненьня, адносіны з Паўлам Латушкам і галоўную праблему Каардынацыйнай рады.
Слова «паліграф» неяк незаўважна перабралася з кінаэкранаў ў сучасны сьвет і нават набыло аўтарытэтнае гучаньне. На паліграфе правяраюць кандыдатаў на працу на дзяржаўныя прадпрыемствы, гэта, відаць, абавязковы складнік працэдуры прыёму на працу сілавікоў.
У 1993 годзе тры чвэрці першаклясьнікаў краіны — 76% — пайшлі ў беларускія клясы. Аднак пасьля рэфэрэндуму 1995 году пачаўся спад. Яго вынікам стала тое, што зараз толькі 8% беларускіх дзяцей вучацца па-беларуску.
Чакаецца, што Ўкраіна і Расея правядуць свае першыя прамыя мірныя перамовы пасьля спыненых у 2022 годзе сустрэч, калі пачалося поўнамаштабнае ўварваньне Масквы.
30 гадоў таму прайшоў першы ў гісторыі незалежнай Беларусі рэфэрэндум, які шмат у чым перадвызначыў грамадзка-палітычнае жыцьцё краіны на дзесяцігодзьдзі наперад. Паспрабуем узгадаць, як гэта было.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, толькі за арганізацыю і плянаваньне дывэрсіяў на чыгунцы зь сярэдзіны 2020 па студзень 2025 году у Беларусі завялі 34 крымінальныя справы, 19 чалавек былі зьняволеныя.
Апошнімі днямі Беларусь адзін за другім наведваюць лідэры замежных краін. Аднак міжнародная вага партнэраў у перамовах і канкрэтныя дывідэнды й выгоды, якія можа атрымаць Беларусь ад гэтых кантактаў, ня ўражваюць. Тут больш палітычнага піяру, чым эканамічных вынікаў.
Пасьля працяглага перапынку Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 42 палітзьняволеных. Задалі вострыя пытаньні пра памілаваньне праваабаронцу «Вясны», а таксама паразмаўлялі з памілаванай жанчынай, якая мусіла зьехаць з краіны праз шматлікія абмежаваньні, праверкі, запалохваньні.
Эўрапейская палітычная супольнасьць, ідэю якой прапанаваў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у якасьці непасрэднай рэакцыі на вайну ва Ўкраіне, зьбіраецца на найвышэйшым узроўні двойчы на год, прычым ролю гаспадароў па чарзе выконваюць 27 краін ЭЗ і 20 краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ.
Нашчадкі Сяргея Вайцяхоўскага сабраліся ў Прагу з розных краін сьвету ў 80-ю гадавіну выдачы чэскага генэрала ў савецкі ГУЛАГ.
Відэаблогер і актывіст Зьміцер Грынкевіч кажа, што пражыў у Батумі два гады, ніякіх праблемаў з грузінскімі ўладамі ня меў.
«Эўравізія» — найбуйнейшае ў сьвеце штогадовае музычнае шоў у жывым этэры, якое глядзяць 160 мільёнаў чалавек.
Пасьля 2020 году кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка стаў езьдзіць на парады Перамогі ў Маскву. Гэты год ня стаў выключэньнем.
Паэт, перакладнік і рэпэр Віталь Рыжкоў, які ў 2010-м «выбухнуў» дэбютным зборнікам «Дзьверы, замкнёныя на ключы», а потым надоўга зьнік з паэтычнага небасхілу, зноў пачаў пісаць вершы. Пагаварылі зь ім пра творчасьць і жыцьцё ў эміграцыі.
Калі і чаму цэлібат стаў абавязковым для папы Рымскага і рыма-каталіцкага сьвятарства? Пра што спрачаюцца на гэты конт і чаго чакаюць у будучыні.
Прысутнасьць Аляксандра Лукашэнкі на парадзе ў Маскве 9 траўня — гэта традыцыя, якая ўсталявалася апошнімі гадамі. Да падзей 2020 году гэты дзень ён звычайна сьвяткаваў дома, у Менску. Цяпер сытуацыя памянялася, без падтрымкі Расеі захаваньне ягонай улады стала нерэальным.
Мастачка Ксіша Ангелава, якая намалявала больш за тысячу партрэтаў беларускіх палітвязьняў, змагаецца зь цяжкай хваробай і мае патрэбу ў дапамозе. Ксіша расказала Свабодзе, што яе ратуе і дапамагае выжыць.
Канкляў у Ватыкане абраў новага папу, ім стаў кардынал з ЗША Робэрт Прэво.
Загрузіць яшчэ